Рэстаран «Вясна» Лідскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства падключыўся да праекта «Кожная пятніца — роднае, свае» праз нацыянальнае меню. Кожную пятніцу ў рамках праекта будуць прадстаўлены стравы нацыянальнай кухні па прымальных коштах.

Праект «Кожная пятніца — роднае, свае» накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прасоўванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
Самабытнасць і нацыянальны каларыт любой краіны вызначаюць яе людзі, іх душа і праўдзівы характар, традыцыі, славутасці, сучасная інфраструктура, нацыянальная культура і, канешне ж, кухня.
Наведвальнікам рэстарана прапануюцца арыгінальныя і разнастайныя стравы беларускай кухні. Так, у сённяшнім меню беларускі боршч, салат “Папараць-кветка” і аладкі бульбяныя з мясам і са смятанай. Кошта такого абеда ў межах 12 рублёў.



Як расказала майстар-повар Марына Матылевіч, увогуле ў меню рэстарана больш за трыццаць страў нацыянальнай кухні. Асаблівай папулярнасцю сярод наведвальнікаў карыстаюцца мачанка з блінамі, дранікі, бульбянікі з мясам, поліўка з грыбамі, калдуны, клёцкі і іншыя.


–Толькі з адной нашай бульбы можна гатаваць незлічоную колькасць страў, – дадае Марына Вацлаваўна. – Беларуская кухня вельмі багатая. І сёння мы гатуем па рэцэптах нашых продкаў. Вядома, удасканальваем штосьці. Аднак за аснову бярэцца тое, што прыдумалі калісьці нашы бабулі.
Майстар-повар падзялілася сваім сакрэтным інгрыдыентам у прыгатаванні бульбяных аладкаў. Яна раіць дадаць у цеста адну невялікую лыжку смятаны. Тады бліночкі атрымаюцца мяккімі і будуць раставаць у роце.
Работнікі “Вясны” запрашаюць жыхароў і гасцей горада наведаць рэстаран і паспарабаць смачны беларускі абед. У марозны дзень ён сагрэе не толькі цела, але і душу.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Ірына Бутурля. Станіслаў Зянкевіч (фота).






