5 красавіка католікі ўсяго свету адзначаюць урачыстасць Уваскрашэння Пана – Вялікдзень. Свята непараўнальнае па сваёй значнасцідля ўсяго хрысціянскага свету. Яно нясе людзям вестку пра выратаванне інадзею на вечнае жыццё. Бачным сімвалам чаго з’яўляецца Крыж Хрыста – гэта знак перамогінад злом, д’яблам ісмерцю, найвялікшы ісамы пераканаўчы доказ Божай любовіда чалавека.
З моманту смерці Езуса знак крыжа прысутнічае ў жыцці кожнага верніка і мае глыбокі сэнс. Крыж выкарыстоўваецца ў літургіі і асвячае ўсё жыццё хрысціяніна: ім мы распачынаем і завяршаем малітву, носім на шыі, размяшчаем дома, на працы, усталёўваем на святынях.
Нягледзячы на тое, што крыж шырока выкарыстоўваўся ў розных культурах, рэлігіях і ідэалогіях, у наш час ён найчасцей асацыіруецца з хрысціянствам. Існуюць мадыфікацыі гэтага сімвала, якія адрозніваюць яго ад падобных нехрысціянскіх знакаў.

Самае істотнае адрозненне — выява на ім распятага Хрыста. Такі спосаб ілюстрацыі крыжа быў прыняты на прававым узроўні ў 692 годзе на Трулліянскім сінодзе.
У каталіцкіх храмах крыж займае галоўнае месца. Пры ўваходзе ў касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі кожны вернік, схіляючы галаву і прыкладаючыся вуснамі да крыжа, аддае пашану нашаму Збаўцу. Але, напэўна, ніхто і не ведае, што гэты крыж датуецца першай паловай XVII стагоддзя. Сціплы, прыгожай разьбы, мае ён і вялікую мастацкую вартасць. Уявіце сабе, колькі вернікаў спынілася ля гэтага крыжа за 4 стагоддзі!
У галоўным алтары — вялікі крыж з фігурай Хрыста.
Існуе версія, што гэтае распяцце заняло месца ў цэнтральнай нішы напрыканцы ХІХ стагоддзя. Аднак само дрэва на рубяжы ХХ – ХХІ стагоддзяў было заменена на новае. А вось фігура Хрыста старадаўняя.


Архіўны дакумент, які трапіў мне ў рукі, сцвярджае, што галоўны алтар нашага касцёла калісьці меў крыху іншы выгляд. “Акт візіту Касцёла і Кляштара айцоў Бернардынаў іўеўскіх” ад 19 снежня 1844 года, які захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта, гаворыць, што ў цэнтральнай нішы замест вялікага драўлянага крыжа знаходзіўся абраз Укрыжавання Пана першай паловы ХІХ ст. На палатне алеем намаляваны распяты Езус, пад крыжам стаяць Яго Маці і святы Ян, тут жа на каленях — святая Марыя Магдалена. Даўжыня гэтага палатна складае 405 сантыметраў, а шырыня 150, што робіць яго самым вялікім абразом у касцёле.
Сапраўдным цудам з’яўляецца тое, што гэты абраз захаваўся да нашых дзён, перажыўшы войны, часы атэізму.
Хоць сёння палатно і не бачна ўсім вернікам, але надыдзе той час, калі яно зойме належнае месца ў нашай святыні.


Ад аўтара.
Акты візіту і касцёльныя вопісы, дзякуючы якім стала магчыма падрыхтаваць гэты матэрыял, з’яўляюцца сапраўдным скарбам. Дзякуючы ім адкрываюцца невядомыя нікому цікавыя звесткі з гісторыі нашага касцёла і нашага горада. Нажаль, вывучэнне дакументаў патрабуе шмат часу, матэрыяльных сродкаў. Ускладняе працу і тое, што амаль усе вопісы і інвентар захоўваюцца ў архівах і бібліятэках за мяжой.
Прыемна, што намаганні па даследаванні гісторыі Іўеўшчыны знаходзяць водгук сярод чытачоў раённай газеты, падпісчыкаў груп у сацыяльных сетках, выклікаюць цікавасць не толькі ў мясцовых жыхароў. Удзячны ўсім, хто папоўніў наш касцёльны музей экспанатамі. Усе яны каштоўныя і з’яўляюцца захавальнікамі нашай гісторыі.
Не менш каштоўнымі будуць і вашыя ўспаміны аб касцёльным, рэлігійным жыцці нашых продкаў. Менавіта яны дапамогуць узнавіць цікавыя гістарычныя звесткі, растлумачыць некаторыя падзеі, даведацца аб цікавых людзях, якія дачыніліся да захавання нашай святыні і нашай веры. Будзем удзячны ўсім, каму ёсць што рассказаць, паказаць фотаздымкі, дакументы. Мы гатовы сустрэцца з вамі. Толькі разам мы зможам аднавіць гісторыю нашай малой радзімы.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Раман ЯРМОШ. Фота аўтара.






