Экономика

Людзі побач з намі. Знаёмімся з таленавітай Галінай Пазняк

З таленавітымі людзьмі Іўеўшчыны нас пастаянна знаёміць музей нацыянальных культур. З вялікім поспехам тут праводзілася выставы мастакоў Івана Струкава, Івана Васюкевіча, Наталлі Мацкевіч. Пра гэтыя падзеі пісала наша газета “Іўеўскі край”, а таксама пра мастака з Іўя Яўгена Кушаля, пра мастака з Геранён Вацлава Касцюшка (1911-1984), скульптара Генадзя Малчанава.

Нядаўна я пазнёмілася з таленавітай жанчынай Галінай Іосіфаўнай Пазняк, якая працуе малодшай сястрой па догляду хірургічнага аддзялення Іўеўскай ЦРБ. Яна не вучылася ў мастацкіх установах, але талент ёй дадзены незвычайны. Не кожны наведвальнік паліклінікі ці бальніцы ведае, што на тэрыторыі  ўстановы аховы здароўя ёсць скульптура, эмблема медыцыны – чаша са змяёй. Гэта яе работа.

А ў паліклініцы радуе вока карціна вялікага памеру. Глядзіш на пейзаж – і на душы становіцца спакойна ад прыгожага сіне-белага неба і вады, беластволых бярозак і кветак на беразе ракі. Галіна Іосіфаўна быццам бы прытрымліваецца правіла, аб якім мастак А.Саўрасаў гаварыў сваім вучням: “Пейзажы трэба пісаць так, каб жаваранка не было відаць на карціне, але каб былі чуваць яго спевы.”.

Многа сваіх работ яна падарыла сваім сябрам і знаёмым. Хочацца пажадаць Галіне Іосіфаўне Пазняк новых творчых работ, якія будуць саграваць душу людзей. 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алена СМАЛЯНІЧЭНКА. Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.