Экономика

Лагерная змена “Нашчадкі Перамогі” прыняла ўдзел у ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”

Змена “Нашчадкі Перамогі” – ваенна-патрыятычная. А асаблівае месца ў сістэме ваенна-патрыятычнага выхавання адводзіцца ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”. Асноўная задача “Зарніцы» – стварэнне згуртаваных, мэтанакіраваных калектываў. 

Два дні рыхтаваліся армейцы да гульні. Уся лагерная змена падзялілася на тры раўназначныя каманды армейцаў: “Чырвоная Армія”, “Патрыёты”, “Артылерысты”. Дамашнім заданнем была падрыхтоўка да агляду строю і песні. Вечарамі на ўсю ваколіцу маладыя галасы выводзілі “Смуглянку”, “День Победы”, “Катюшу”. З раніцы 27 ліпеня выхаванцаў змены ветліва, але па-дзелавому сустрэў камандзір пагранпаста “Сурвілішкі” Стреж Арцём Аляксандравіч.  Гульня “Зарніца” пачалася з агульнага пастраення. Капітаны атрадаў здалі рапарт галоўнаму суддзі спаборніцтваў – камандзіру пагранпаста.  Уся гульня праходзіла на перасечанай мясцовасці.  Спачатку агляд строя і песні. Пасля паласа перашкод: мышалоўка, медыцынскі пост (накладвалі жгут), пост на ўважлівасць (што знікла са стала), разведчыкі (з дапамогай бінокля разгледзіць літары на дрэве і скласці слова), хімічная атака ( апрануць камбінезон і адзець працівагаз), следапыты (вызначыць па слядах хто парушыў граніцу), кіданне гранаты. На кожным этапе знаходзіліся ваеннаслужачыя, якія паведамлялі падлеткам заданне, адзначалі правільнасць яго выканання. У адных заданнях ўлічваўся спрыт, або трапнасць выканання, а ў іншых – хуткасць. Дзеці з цікавасцю выконвалі заданні. Апошнімі прынялі ўдзел рэдактары баявога лістка. Кожны атрад аформіў свой баявы лісток. Пакуль камандаванне пагранпаста падводзіць вынікі, для ўсіх удзельнікаў наступае сапраўдны салдацкі прывал з палявой кухняй і смачнай салдацкай кашай. 

Апошняе пастраенне на плацы. Наступае самы хвалюючы момант падвядзення вынікаў.

Па рэзультатах усіх відаў спаборніцтваў ваенна – спартыўнай гульні “Зарніца” месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца заняла каманда “Чырвоная армія” 2 месца – каманда “Патрыёт”, 3 месца – каманда “Артылерысты”. Падлеткі выдатна справіліся з усімі заданнямі і паказалі свой спрыт, сяброўскую падтрымку і ўзаемадапамогу. За ўдзел у ваенна-патрыятычнай гульні ўсім камандам камандаваннем пагранпаста “Сурвілішкі” былі ўручаны ганаровыя граматы і салодкія падарункі.

Удзельнічаючы ў гульні “Зарніца”, кожны ўдзельнік змог даказаць сваю даросласць, самастойнасць, праверыць свае сілы, праявіць лепшыя асабістыя якасці, заняць пэўнае месца ў калектыве, а таксама развіць у сябе шэраг маральна-валявых якасцяў, неабходных для актыўнага ўдзелу ў будучыні ў працоўнай дзейнасці, у абароне сваёй Айчыны.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Рамуальда Махнач, намеснік дырэктара лагера “ГрынПарк” Трабскай сярэдняй школы.