Экономика

Іўяўчане прынялі ўдзел у VIII абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці” і гастрафэсце “Воранаўскі дранік”

У г.п. Воранава адбыўся VIII абласны адкрыты фестываль гульні “Карнавал весялосці” і гастрафэст “Воранаўскі дранік”. 

У  гастрафэсце Воранаўскі дранік прынялі ўдзел: вакальны ансамбль “Викент”, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры   ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.   

У VIII абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весяласці» прыняў удзел народны тэатр гульні “Зялёны фургон” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, кіраўнік Гуртавая Ірына Генадзьеўна. Тэатр гульні   паказаў тэатралізаваную сюжэтна-гульнёвую праграму “Сказка — ложь, да в ней намек…” па матывах рускай народнай казкі “Морозко”. Па выніках фестывалю калектыў узнагароджаны Дыпломам і каштоўным падарункам упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “За лепшае рэжысёрскае вырашэнне гульнёвай праграмы».

Віншуем з узнагародай!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews