У ГУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адкрылася персанальная выстаўка «Рукатворныя творы» майстра па вышыўцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Маргарыты Канцэвіч.

Наведвальнікі не толькі змаглі дакрануцца да прыгажосці створанай рукамі таленавітага майстра, але і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу вышыванага абярэга «На доўгае жыццё».
Выстаўка працуе з 22 верасня па 2 кастрычніка.

Сардэчна запрашаем!






