Актуальное Жизнь Экономика

За гонар Іўеўскага раёна. Сям’я Мацюш прыняла ўдзел у абласным этапе праекта «Уладар сяла»

У Свіслачы адбыўся абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», удзел у якім прынялі маладыя сем’і, што пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Семья Матюш из Липнишковского сельсовета Ивьевского района принимает участие в областном этапе конкурса "Властелин села"

Іўеўскі раён на абласных спаборніцтвах прадстаўляла сям’я Мацюш з Ліпнішкаўскага сельсавета — пераможцы раённага этапу праекта 2026 года. Гаспадар сям’і Андрэй Мікалаевіч Мацюш, яго жонка Надзея Вячаславаўна і дзеці Арцём, Канстанцін і Васіліса атрымалі ганаровае права выступіць абласным узроўні.

Удзельнікі праекта дэманстравалі свае творчыя здольнасці, гаспадарлівасць, згуртаванасць сям’і, веданне народных традыцый і ўменне працаваць у камандзе.

Штогод «Уладар сяла» аб’ядноўвае актыўныя, працавітыя і таленавітыя сем’і, садзейнічае захаванню сямейных каштоўнасцей, пераемнасці пакаленняў і павышэнню прэстыжу жыцця ў беларускай вёсцы.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Служба інфармацыі «IK».