У г.п. Воранава адбыўся VIII абласны адкрыты фестываль гульні “Карнавал весялосці” і гастрафэст “Воранаўскі дранік”.
У гастрафэсце Воранаўскі дранік прынялі ўдзел: вакальны ансамбль “Викент”, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

У VIII абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весяласці» прыняў удзел народны тэатр гульні “Зялёны фургон” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, кіраўнік Гуртавая Ірына Генадзьеўна. Тэатр гульні паказаў тэатралізаваную сюжэтна-гульнёвую праграму “Сказка — ложь, да в ней намек…” па матывах рускай народнай казкі “Морозко”. Па выніках фестывалю калектыў узнагароджаны Дыпломам і каштоўным падарункам упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “За лепшае рэжысёрскае вырашэнне гульнёвай праграмы».


Віншуем з узнагародай!
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






