Экономика

Помнікі прыроды, знікаючыя расліны, чырвонакніжныя жывёлы. Што на Іўеўшчыне пад аховай?

Па інфармацыі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, удзельная вага асабліва ахоўных прыродных тэрыторый да плошчы раёна складае 13,5%.

На тэрыторыі Іўеўскага раёна размешчаны асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі: рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі» (24,4 тыс. га), заказнік мясцовага значэння «Раздоры» (267,24 га), біялагічны заказнік мясцовага значэння «Урочышча Чырвонае» (345,8 га).

«Налібоцкі» 

На тэрыторыі раёна ёсць: рэспубліканскі геалагічны і палеанталагічны помнік прыроды «Агаленне «Морына», рэспубліканскі геалагічны помнік прыроды «Іўеўская крыніца», 4 рэспубліканскіх геалагічных помніка прыроды: «Вялікі камень гудзішскі», «Баранішскі камень гудзеняцкі», валун з ямкамі «Даўнарскі», валун з ямкамі «Забалоцкі»; 7 геалагічных помнікаў прыроды мясцовага значэння: «Вялікі камень лазудоўскі», «Вялікі камень дабавіцкі», «Вялікі камень туланскі», «Вялікі камень яславіцкі», «Вялікі камень даўнарскі», валун «Янцэвіцкі», «Вялікі камень стыганскі»; батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Ясень пенсільванскі».

«Вялікі камень даўнарскі»
 «Ясень пенсільванскі»

Перададзены пад ахову землекарыстальнікам 104 тыповых і рэдкіх біяпату на плошчы 3526,7 га.

На тэрыторыі Іўеўшчыны расце 15 відаў рэдкіх і знікаючых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, сярод іх – цыбуля мядзвежая, касатык сібірскі, зубянка клубняносная, пуханос альпійскі і іншыя. Пад ахову перададзена 45 месцаў вырастання дзікарослых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Зубянка клубняносная
Касатык сібірскі
Пуханос альпійскі

Багаты і разнастайны і жывёльны свет Іўеўскага раёна. У Іўеўскім лясгасе створаны паляўнічы вальер для змяшчэння, развядзення і комплекснага выкарыстання дзікіх жывёл пры правядзенні вальернага палявання, у якім змяшчаецца алень высакародны, лані, муфлоны. Агульная плошча вальера — 284,3 га. 

Чорны бусел
Барсук
Лань

У межах раёна ўстаноўлена пражыванне 4 відаў чырвонакніжных птушак (чорны бусел, вялікі бугай, драч, журавель шэры), 1 віду млекакормячых (барсук), 1 віду насякомых (шашачніца вялікая). Пад ахову перададзена 10 месцаў пражывання дзікіх жывёл.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.