Як балюча глядзець на забруджаную намі самімі зямлю: шкляныя бутэлькі, папера, пластык, цэлафан і іншы бруд. Навядзенне парадку на зямлі — гэта не толькі дзяржаўная палітыка, але і справа кожнага чалавека.
Паважаныя жыхары Іўеўшчыны!
Давайце жыць у чысціні! Пагадзіцеся, прыемна хадзіць па чыстых вуліцах, каля чыстых, дагледжаных вадаёмаў, атрымліваць задавальненне ад іх прыгажосці і ўтульнасці. Тут усё залежыць ад кожнага з нас: і малюнак за акном, і ўтульнасць у агульным доме, які называецца Іўеўшчына. Таму нам усім патрэбна згуртавацца і разам наводзіць чысціню і парадак у сваім доме. Чысціня – гэта норма жыцця.
Мы ад зямлі суздром залежым,
Як і яна ад нас, людзей.
Завошта ж мы яе драпежым —
Штораз бяздумней і люцей?
Ніл Гілевіч.
На працягу красавіка ў кожным сельсавеце будуць праходзіць суботнікі па добраўпарадкаванні. Дадаткова праз раённую газету будуць падавацца звесткі аб часе і месцах суботнікаў. Запрашаем усіх прыняць актыўны удзел у добраўпарадкаванні нашай малой радзімы.
Раённы Савет дэпутатаў.






