Гастрофест Ивьевский помидор — 8 августа, г. Ивье
Актуальное Культура и творчество

Жанчына — творца культуры Іўеўшчыны: у цэнтры ўвагі Алена Бутрым

Філіял аг. Лаздуны 1 ДУК Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу далучыўся да раённага культурнага фотачэленджа «Жанчына — творца культуры Іўеўшчыны», які праходзіць у межах Года беларускай жанчыны.

Гераіняй чарговага этапу праекта стала Алена Чаславаўна Бутрым. Яна працуе аператарам на АЗС «Беларуснафта № 10» у гарадскім пасёлку Юрацішкі, а ў вольны час актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці аграгарадка Лаздуны 1. Алена Чаславаўна заўсёды падтрымлівае мерапрыемствы філіяла і ахвотна дапамагае работнікам культуры.

мастер Елена Бутрим

Асаблівае захапленне майстрыцы — пляценне з ратанга. Дзякуючы стараннасці, цярпенню і багатай фантазіі яна стварае арыгінальныя кашпо і кошыкі, якія ўпрыгожваюць дамы і радуюць жыхароў аграгарадка.

Падчас майстар-класа па пляценні з ратанга Алена Чаславаўна з задавальненнем падзялілася сакрэтамі майстэрства, прадэманстравала асноўныя тэхнікі і тонкасці работы з матэрыялам.

Алена Бутрым — прыклад чалавека, які паспяхова сумяшчае працу, сямейныя клопаты і любімую справу. Яе творчасць, працавітасць, адкрытасць і гатоўнасць дзяліцца сваім вопытам натхняюць іншых і яшчэ раз пацвярджаюць, што культура ствараецца людзьмі, якія ўкладваюць у сваю справу душу.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews

Па інфармацыі t.me/rdk_iv