3 чэрвеня 2018 года на базе дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбыўся занальны абласны агляд-конкурс сюжэтна-гульнёвых праграм «Сто затей для всех друзей».
Абласное журы давала ацэнку сюжэтна-гульнёвым праграмам для дзяцей і дарослых, якія прадставілі на агляд аддзелы і сектары Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Аддзел па рабоце с моладдзю паказаў гульнёва-забаўляльную праграму для дзяцей «Веселое путешествие к Маше и Медведю» (аўтар праграмы — культарганізатар аддзела Вольга Белагур), народны тэатр гульні «Зялёны фургон» — сюжэтна-гульнёвую праграму для дзяцей «Приключения ВОЛКшебства и Бабы Яги» (аўтар — рэжысёр тэатра Наталля Мудрык), аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Суботнікі — сюжэтна-гульнёвую праграму «Велікодныя забавы» (аўтар — мастацкі кіраўнік аддзела — Марыя Аніскевіч).
Дзеці і дарослыя атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ў цікавых, вясёлых і захапляльных гульнях, конкурсах, эстафетах.
Пераможцы абласнога агляду-конкурсу сюжэтна-гульнёвых праграм прымуць удзел у адкрытым абласным фестывалі гульні «Карнавал весялосці».
І. КАПУСТА,
вядучы метадыст аддзела народнай творчасці ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».






