З 26 чэрвеня па 3 ліпеня ва ўсіх кутках Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Падары немаўляці вышыванку, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўная яе задача — напомніць аб вытоках, звярнуць увагу на нацыянальную сімволіку, бо 2 ліпеня ў краіне адзначаецца Дзень вышыванкі.
Вышыванку з рук І сакратара раённага камітэта ГА «БРСМ» Арыны Барадынкінай днямі атрымаў шасцімесячны Макар, сын актывісткі БРСМ, педагога-арганізатара Іўеўскай СШ, якая зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, Святланы Юхневіч. Выўшыўку на кашулі зрабіла Наталля Дунай (супрацоўнік цэнтра культуры і вольнага часу), якая згодна азбуцы беларускага арнаменту азначае маладосць і здароўе.

І. БУТУРЛЯ. С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).






