Святкаванне Дня Незалежнасці ў гэтым годзе сабрала на сцэне гарадской набярэжнай лепшых раённых кухараў, бо калі справа даходзіць да страў з бульбы – беларусы могуць правесці сапраўдны майстар-клас. Паспрабаваць атрымаць тытул найлепшых кухараў у раённым кулінарным конкурсе «Бульбяная смаката» выйшлі 12 калектываў Іўеўскага раёну.

«Бульбяная смаката» – гэта не проста конкурс, а выдатная магчымасць захаваць і папулярызаваць стравы, якія ўваходзяць у нематэрыяльную культурную спадчыну «Стравы з таркаванай бульбы – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці».

Бульба даўно стала нашым нацыянальным брэндам, таму журы чакала няпростая і адказная справа – судзіць аб’ектыўна і сумленна. У склад журы ўвайшлі: старшыня Іўеўскага раеннага Савета дэпутатаў Валянціна Філон, намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Анжаліка Цысар, галоўны спецыяліст сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Ірына Грынкевіч, дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» Сяргей Мартынкевіч і яго намеснік Ангеліна Цыбулько-Вайцяховіч.
Конкурс «Бульбяная смаката» складаўся з двух этапаў. Першы этап быў праверкай для калектываў-канкурсантаў, бо ім неабходна было паказаць свае творчыя здольнасці і загадзя адказна падысці да выбару сваіх касцюмаў, таму што за нацыянальныя атрыбуты можна было атрымаць дадатковыя балы. Ці выпадкова, але з гэтым справіліся ўсе 12 калектываў, здзівіўшы журы і гасцей таленавітым выкананнем нашых уласна беларускіх кампазіцый.










Другі этап конкурсу стаў сапраўдным выпрабаваннем для журы, бо бульба – гэта тая самая ўніверсальна гародніна, якую можна варыць і смажыць, запякаць і тушыць, страў з бульбы вельмі шмат. Пры жаданні і наяўнасці дадатковых інгрэдыентаў у халадзільніку – аднымі стравамі з бульбы можна накрыць стол на вялікую колькасць гасцей, і кожная страва будзе непаўторнай і індывідуальнай па смакавых якасцях.









Уручыць заслужаныя ўзнагароды пасля нарады журы на сцэну выйшла старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Філон:
– Хачу сказаць шчыры дзякуй і арганізатарам гэтага конкурсу, і сектару культуры за тое, што правялі такі конкурс «Бульбяная смаката». З даўніх часоў наша краіна Беларусь славілася бульбай, таму што бульба з’яўляецца важнай часткай нашай культуры і гісторыі. Праўда ў тым, што бульба ўзведзена ў ранг нацыянальнага прадукту. Быть у журы вельмі складана – 12 каманд, столькі страў, журы ўпершыню паспрабавала новае блюдо – бульбяныя вожыкі. Цудоўна, што столькі каманд прынялі ўдзел, і вось жаданыя вынікі.


Першым месцам быў адзначаны філіял аграгарадка Лелюкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», які атрымаў Дыплом 1 ступені. Другое месца заняў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», узнагароджаны Дыпломам 2 ступені. Трэцяе месца атрымаў філіял аграгарадка Суботнікі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», узнагароджаны Дыпломам 3 ступені. Астатнія ўдзельнікі атрымалі дыпломы сектара культуры Іўеўскага райвыканкама за ўдзел у конкурсе «Бульбяная смаката».





Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Мацвей Шабановіч
Фотоздымкі Кірыл Матыфейчык і Станіслаў Зянкевіч.






