Экономика

В Ивье пройдет кулинарный конкурс «Бульбяная смаката»

Раённы кулінарны конкурс «Бульбяная смаката» пройдзе 3 ліпеня 2025 года ў 15:00 у г. Іўе на канцэртнай пляцоўцы гарадской набярэжнай у рамках раённага свята «Квітней, Беларусь, мая родная!», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 

Галоўная задача конкурсу — захаванне і папулярызацыя нематэрыяльна — культурнай спадчыны «Стравы з таркаванай бульбы – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці». 

У конкурсе прымуць удзел работнікі сферы сацабслугоўвання і культуры раёна.

У гасцей свята будзе магчымасць пакаштаваць  прыгатаваныя стравы з бульбы.

Прыходзьце  на свята і  пакаштуйце бульбяныя прысмакі!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Аргкамітэт.