
6 ліпеня ў 20:00 гадзін філіял аг. Лелюкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» запрашае ўсіх жыхароў і гасцей на свята «Купальскі карагод», якое адбудзецца ў в. Мікалаева (пляцоўка ў цэнтры вёскі, каля ракі Нёман).
У праграме:
тэатралізаванае прадстаўленне,
канцэртна-гульнёвая праграма калектываў аматарскай творчасці ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»,
купальскія варожбы, забавы
і купальская дыскатэка.
Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку «Купаву», прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць купальскія песні. Кульмінацыяй свята стане пошук папараць-кветкі, сімвала шчасця. Адпачнём разам!
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






