Экономика

Уже сегодня! В д. Бакшты состоится фестиваль деревенской культуры «Бакштаўскі каларыт»

2 жніўня 2025 г. ЗАПРАШАЕМ на фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт», які адбудзецца ў в. Бакшты, на прыклубнай тэрыторыі .

Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

У праграме:

— урачыстае адкрыцце;

— конкурс вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”;

— выстаўка-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы “Фастфуд па-вясковаму;

— канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;

— канцэртная праграма артыстаў Карэлічскага раёна;

— выстаўкі прадметаў народнага побыту “Нам засталася спадчына” і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З крыніц прыгажосці”.

На фестывальнай пляцоўцы працуюць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады. 

Пачатак у 16:00 гадзін.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews