Культура и творчество

Уся справа ў капелюшы! Дыпломам лаўрэата другой ступені конкурса «AРT-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ» унагароджана Вера Чурэйна

7-9 студзеня 2022 года дыстанцыйна праходзіў III Міжнародны фестываль — конкурс «AРT-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ».

У ім прыняў удзел аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкія рамёствы» у катэгорыі «індывідуальная работа».
На суд журы быў прадстаўлены выраб — саламяная шляпа «Уся справа ў капелюшы» майстра па саломапляценні Веры Паўлаўны Чурэйна.
Яна была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата другой ступені і сертыфікатам удзельніка.
Сертыфікат за падрыхтоўку канкурсанткі атрымала Ірына Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.

Служба інфармацыі «ІК».