Образование

У Трабскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры

У Трабскай сярэдняй школе з 16 па 21 лютага прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Беларуская мова–мелодыя сэрца”.У рамках  тыдня вучні пазнаёміліся з выдатнымі беларускімі жанчынамі,  якія фарміравалі духоўнае і культурнае аблічча Беларусі, адыгрывалі і працягваюць адыгрываць вялікую ролю  ў гісторыі і жыцці нашай краіны.

Вучні прынялі актыўны ўдзелу  турніры знаўцаў “Думай актыўна, жыві пазітыўна!”,лінгвістычнай гульні “У краіне фразеалагізмаў”,конкурсе творчых пісьмовых работ ”Пра мір і Радзіму на матчынай мове”.Цікава  прайшла інтэрактыўная гульня  “Роднае слова – моўная квецень”. У пачатку гульні ўдзельнікі  падбіралі словазлучэнні, якімі можна ахарактарызаваць нашу мову. Атрымаліся вельмі пяшчотныя выказванні: прыгожая, напеўная, мілагучная, вобразная, сакавітая, сонечная, дарагая, бацькоўская, звонкая і г.д.   Пасля пачалася гульня, якая складалася з некалькі тураў: “Пафантазіруем”, “Народная мудрасць”, “Школьная праграма”, “Беларусы кажуць”, “Перакладчыкі” . У канцы мерапрыемства была праведзена рэфлексія “Я люблю беларускую мову, таму што…”.

Вельмі спадабалася музычная хвілінка “Спяваем і слухаем песні на вершы беларускіх пісьменнікаў”. Беларускія песні захапілі сваёй непараўнальнай чароўнасцю, непаўторным каларытам і сакавітым гучаннем роднай мовы. 

У пяты дзень тыдня  вучні актыўна далучыліся да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”. З мэтай фарміравання ў навучэнцаў станоўчых адносін да беларускай мовы,  узбагачэння  іх слоўнікавага запасу прайшла  акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”,  прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні ў віншавальных паштоўках “Пажаданні роднай мове”. Не пакінула нікога абыякавым і анлайн-акцыя “Натхнённыя Бацькаўшчынай”. Самыя актыўныя вучні прэзентавалі свае любімыя кнігі і  прачыталі  свае любімыя вершы на беларускай мове.

Праведзеныя мерапрыемствытыдня беларускай мовы і літаратуры былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці вучняў, выхаванне павагі і любові да роднага слова.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми?  Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Наталля  Грыбоўская, Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.