У рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё” у музейным пакоі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылася тэматычная этна-праграма «Беларуская вясёлка колераў».



Падчас гэтага мерапрыемства было праведзена некалькі майстар-класаў:
майстар-клас па вышыўцы ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Ганны Пуйдак;
па ткацтву паясоў на бярдо ад Алёны Апанас, па вязанню кручком ад Вольгі Чарняк;
па саломапляценню ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Юзэфы Старасцінай;
майстар-клас па ткацтву ад удзельніцы гуртка «Спадчына» Буклярэвіч Алесі.

Гучалі цудоўныя беларускія песні народнага ансамбля народнай песні «Даўнiна».
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews






