Образование

У межах тыдня беларускай мовы навучэнцы Іўеўскага каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце

У межах тыдня беларускай мовы навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. У бібліятэцы арганізавана выстава вучэбнай літаратуры «Сэрцам роднага слова краніся». 19 верасня ў каледжы гучала музыка ў выкананні беларускіх песняроў «Музыка Беларусі: слухаем беларускія песні». Навучэнцы 1 курса наведалі Музей нацыянальных культур г.Іўе, прайшлі па значных мясцінах нашага роднага горада. З задавальненнем чыталі беларускія вершы пра родную мову.