Экономика

У Лелюкінскай сярэдняй школе прайшоў Тыдзень гісторыі і грамадазнаўства

З 5 па 10 лютага ў Лелюкінскай сярэдняй школе прайшоў Тыдзень гісторыі і грамадазнаўства.

Навучэнцы школы прынялі актыўны ўдзел у запланаваных тэматычных мерапрыемствах. 
Сярод вучняў 5-7 класаў прайшла інтэлектуальная гульня «Кола гісторыі», падчас якой удзельнікі мерапрыемства паказалі свае добрыя веды па гісторыі цывілізацый Старажытнага свету.
Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Выбарчае права ў Рэспубліцы Беларусь», дзе пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі выбарчага права і працэдурай фарміравання прадстаўнічых органаў улады ў Рэспубліцы Беларусь.

Даведацца пра гістарычную і культурную спадчыну сваёй малой Радзімы змаглі вучні 5-8 класаў праз віртуальнае падарожжа «Славутыя мясціны малой Радзімы».

Таксама на працягу тыдня адбыліся наступныя мерапрыемствы: дэманстрацыя відэафільма «Юныя героі вайны», гістарычны альманах «Жыццё, прысвечанае Радзіме», (да 100-годдзя са дня нараджэння Л.Д. Побаля), медыяазбука «Дарогамі вайны».

Правядзенне Тыдня гісторыі і грамадазнаўства садзейнічала пашырэнню і паглыбленню ведаў вучняў па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» і «Грамадазнаўства» і цікавасці да гістарычнага мінулага Беларусі і краін свету.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Андрэй Ваўчок, настаўнік гісторыі грамадазнаўства 
Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна.
Фота аўтара.