У бліжэйшую суботу, 4 кастрычніка, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Францішка Асізскага, манаха, апекуна навакольнага асяроддзя, аднаго з апекуноў іўеўскай парафіі.

Традыцыйна ў гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за вырашчаныя на сваіх палетках і прысядзібных гародах садавіну і гародніну, моляцца за парафію праз заступніцтва святога Францішка.
Да гэтай падзеі іўеўчане падрыхтоўваюць адпаведныя дэкарацыі і арыгінальныя дары, якія ўпрыгожваюць парафіяльную святыню.
10.00 — святая Імша,
17.30 — Ружанцовае набажэнства і набажэнства да Маці Божай Іўеўскай,
18.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла.


Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Раман Ярмош. Фота аўтара.






