0
Главное Жизнь Культура и творчество

У Іўі праходзіць абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў“Не старэюць душой ветэраны”

Абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які  сабраў сёння на сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу 12 творчых калектываў з розных куткоў Гродзеншчыны, прысвяцілі 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Году беларускай жанчыны.

Гэты фестываль традыцыйна аб’ядноўвае людзей, для якіх песня — гэта жыццё, а творчасць — невычэрпная крыніца сіл. За кожным выступленнем стаіць вялікі жыццёвы шлях, вернасць традыцыям і, вядома ж, маладосць душы. Гэта яшчэ адно пацверджанне, што ўзрост — гэта толькі лічба ў пашпарце, калі сэрца напоўнена мелодыяй, а позірк скіраваны ў будучыню. 

Для адкрыцця абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” на сцэну запрасілі  намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжану Куратчык і старшыню Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Валянціну Філон.

Штогод іўеўская зямля мае вялікі гонар прымаць абласны фестываль творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны. Толькі апатнаныя людзі, улюбёныя усім сэрцам у сваю зямлю, могуць вось так проста сесці ў аўтобус і ехаць, каб перадаць прыгажосць нашай Радзімы і любоў да яе праз песню, — вітала гасцей Валянціна Філон.

Сняжана Куратчык, адкрываючы фестываль, выказала ўпэўненасць, што гледачам сёння гарантаваны прыемныя ўражанні і добрыя эмоцыі.:

Вы — прыклад для нас, прыклад таленту і энергіі, прыклад сваіх адносінаў да  творчасці.

І далей палілася песня і гучалі мелодыі, якія напаўнялі залу цеплынёй і радасцю. Кожны калектыў прадставіў свае лепшыя нумары, у якіх адчувалася не толькі майстэрства, але і глыбокая любоў да роднай зямлі, яе культуры і гісторыі.  Песні пра каханне, дружбу, родную зямлю і памяць, пра мінулае гучалі з сцэны, заклікаючы ўсіх прысутных падтрымаць адзін аднаго ў гэтых важных тэматыках.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.

Станіслаў Зянкевіч (фота).