13 сакавіка ў 15:30 у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства «Гонар за родную Беларусь» да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства маладое пакаленне Іўеўшчыны атрымае галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарт.
Павіншуе са святам творчы калектыў Пятрэвіцкага СДК «Пятрэвіцкі батальён».
Запрашаем!
Служба інфармацыі «IK».






