4 ліпеня ў вёсцы Мікалаева Лелюкінскага сельсавета адбудзецца адно з самых яркіх і самабытных летніх святаў — «Купальскі карагод». Пачатак у 20:00.

Гасцей чакае насычаная святочная праграма: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма ад калектываў ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», традыцыйныя купальскія абрады, забавы і варожбы, фестываль фарбаў «БелХолі», пенна-лазернае, фаернае і неонавае шоу.
Таксама будуць працаваць выстаўка-конкурс купальскіх вянкоў і лекавых раслін, беспрайгрышная латарэя, атракцыёны, гандлёвыя пляцоўкі з пачастункамі і танцавальная пляцоўка.
Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей раёна далучыцца да свята, акунуцца ў атмасферу купальскіх традыцый, атрымаць яркія эмоцыі і добра правесці летні вечар.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews






