0
Актуальное Афиша Культура и творчество

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур дзейнічае выстава «Ажурная і архаічная: выцінанка-выбіванка»

Па 20 красавіка у Іўеўскім музеі нацыянальных культур дзейнічае выстава «Ажурная і архаічная: выцінанка-выбіванка» народнага майстра Рэспублікі Беларусь Наталлі Клімко.

Тэхніка «выбівання» Навагрудскай выцінанкі аднесена да нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Папяровымі ўзорамі, створанымі ў жанры выцінанкі-выбіванкі ўпрыгожвалі інтэр’еры хат на вёсках Навагрудчыны ў 1930–1950-х гг. XX ст. Напрыклад, створаныя такім спосабам фіранкі, вешаліся на вокны, а ў Чырвоны кут, на абразы, майстрыхі выбівалі ручнікі-набожнікі.

Спосаб вырабу выцінанак з дапамогай трубачак, долата,  сустракаўся рэдка, а ўзоры, выкананыя такой тэхнікай, вырабляліся адзінкавымі майстрыхамі. Менавіта яны пакінулі свой след у памяці  людзей, а праз гады гэта мастацтва было адноўлена.

Аднавіла і перадала наступным пакаленням гэты від выцінанкі Н.П. Шурак. Сёння асноўным носьбітам традыцыі з’яўляецца адна з яе вучаніц Н.А. Клімко, якая ўжо сама перадае свае веды  неабыякавым да культуры людзям.

t.me/ivye_museum