У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылася гасцёўня «Навагоднія сустрэчы», праведзеная ў межах міжклубных зносін аматарскіх аб’яднанняў — клуба майстроў «Скарбніца» і клуба пажылых людзей «Восеньскі ўзрост».


Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы і стала сапраўдным святам зімовых традыцый. Калядныя звычаі, песні пра зіму, вершы для Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама разнастайныя святочныя забавы напоўнілі мерапрыемства шчырасцю, добрым настроем і радасцю зносін.
Такія сустрэчы не толькі ствараюць навагодні настрой, але і спрыяюць захаванню народных традыцый, перадачы культурнай спадчыны і ўмацаванню сувязі паміж пакаленнямі, даючы светлы і натхняльны пачатак новаму, 2026 году.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Служба інфармацыі «IK».






