У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адкрылася выстаўка этнаграфічных прадметаў з этнаграфічных збораў «Іх майстэрству жыць у вяках».

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з прадметамі традыцыйнага побыту нашых продкаў і народнымі рамёствамі. Асаблівая ўвага надаецца захаванню і папулярызацыі культурнай спадчыны, вывучэнню традыцый і паўсядзённага жыцця беларусаў.
Для юных наведвальнікаў гэта выдатная магчымасць не толькі ўбачыць этнаграфічныя экспанаты, але і дакрануцца да гісторыі: пасядзець за сапраўднымі кроснамі, пазнаёміцца з калаўротам і адчуць атмасферу сялянскай хаты мінулых часоў.
Наведаць выстаўку «Іх майстэрству жыць у вяках» можна да 11 жніўня. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да знаёмства з багатай культурнай спадчынай роднага краю.
Па інфармацыі t.me/rdk_iv






