У бліжэйшую нядзелю па вуліцах Іўя пройдзе працэсія Божага Цела, якую ўпрыгожаць дываны з кветак.

У нядзелю, 7 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 4 чэрвеня, па вуліцах Іўя пройдзе традыцыйная Эўхарыстычная працэсія.
Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах горада адбудзецца пасля святой Імшы ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла, якая распачнецца ў 10 гадзін.
Адтуль працэсія пройдзе да плошчы Камсамольскай, дзе будуць падрыхтаваны чатыры алтары (каля цэтра культуры і вольнага часу, пошты, магазіна «Три цены», помніка сяброўству канфесій). Затым шэсце вернецца да касцёла.
У гэты дзень у Іўі святыя Імшы будуць толькі ў 10.00 і 18.00 гадзін.


Адметнасцю працэсіі Божага Цела ў Іўі з’яўляюцца дываны з кветак. Іх ужо каля дзесяці гадоў высцілаюць перад алтарамі Эўхарыстычнай працэсіі. Такая ініцыятыва праз творчасць і сумесную працу паказвае жаданне мясцовых вернікаў выказаць павагу да Бога.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Раман Ярмош.






