Сёння грамадства чакае ад установы агульнай сярэдняй адукацыі выпускніка з тэхналагічным мысленнем, здольнага да самаактуалізацыі і самаразвіцця. Граматнасць у сферы камп’ютарных і інтэрнэт-тэхналогій становіцца абавязковай якасцю адукаванага чалавека.
Вырашальную ролю ў падрыхтоўцы творчага і валодаючага ўніверсальнымі ведамі выпускніка адыгрывае паўнавартаснае ўключэнне ў адукацыйны працэс інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. Дадзеныя тэхналогіі ў адукацыі забяспечваюць прынцыпова новы ўзровень атрымання і абагульнення ведаў, іх распаўсюджвання і выкарыстання. Гэта не толькі новыя тэхнічныя сродкі, але і новыя формы і метады выкладання, новы падыход да працэсу навучання.

У перыяд з 11 па 15 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень лічбавай адукацыі, асноўнай мэтай правядзення якога стала ўдасканаленне ўменняў, навыкаў, кампетэнцый педагогаў па далейшаму развіццю інфармацыйнай адукацыйнай прасторы ўстановы, ажыццяўленне эфектыўнай і якаснай работы па рэалізацыі канцэпцыі лічбавай трансфармацыі.
На працягу тыдня былі праведзены адкрытыя ўрокі па беларускай літаратуры (Каваленка А.М., Рагачук Т.В.), геаграфіі (Гарадовіч М.І.), рускай мове (Бычкоўская С.І., Шмык Т.Э.), сусветнай гісторыі (Канарскі І.В.), АБЖ (Пякша Г.А.).

На занятках педагогі выкарыстоўвалі мультымедыйныя прэзентацыі, створаныя з дапамогай праграмы PowerPoint і платформы Canva, інтэрактыўныя гульні “Крыжаванка”, “Прадоўжы рад”, інтэрактыўныя і тэставыя заданні “Знайсці пару”, “Класіфікацыя”, “Знайсці словы” і інш. (сервіс LearningApps, праграма Еasy Quizzy, Online Test Pad, платформа “Рэбус1”), QR-коды, відэаролікі, аўдыё-дадаткі, інтэрактыўныя карты і інш.
Творчы падыход і жаданне зрабіць урокі больш яркімі і дынамічнымі, запамінальнымі і захапляльнымі, эфектнымі і эмацыянальнымі, а галоўнае – прадуктыўнымі дазволілі педагогам дасягнуць пастаўленых мэт і правесці заняткі на высокім метадычным узроўні.
З мэтай знаёмства з камп’ютарным класам для выхаванцаў дашкольнай групы была арганізавана экскурсія ў кабінет інфарматыкі. Для выхаванцаў ГПД была праведзена інтэрактыўная гульня “Поле цудаў” па тэме “Вялікія вынаходнікі” з выкарыстаннем інтэрактыўнага плаката “Вялікія вынаходнікі”, які быў створаны з выкарыстаннем анлайн-сэрвісу Genial.ly.

Для педагогаў установы былі праведзены майстар-класы “Сучасныя інструменты эфектыўнай работы ў лічбавым асяроддзі на ўроках і факультатыўных занятках” (Булко Ж.Э.), “Мадэліраванне ўрока з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі” (Гарадовіч Л.Э.) і ўрокі для дарослых “Выкарыстанне анлайн-дошкі EdLoop пры падрыхтоўцы да алімпіяд” (Гражынская В.Т.), “Стварэнне відэафільма ў праграме Movаvi VideoEditor” (Чакавая С.А.), “Искусственный интеллект как помощник в образовательной и творческой деятельности” (Чычкан Д.М.). У час якіх педагогі пазнаёміліся з вэб-сэрвісамі Prezi.com, Сacoo.com., Quizizz, Puzzlecup, Thinglink, Movаvi VideoEditor, тэкставай нейрасеткай ChatGPT, генератарамі выяў “НейроХолст” і “Шедеврум”, фотарэдактарамі з убудаваным Upscales і інш.; з прыёмамі стварэння тэстаў, віктарын, наглядных метадычных дапаможнікаў, ўласных заданняў і інтэлект-карт; прыёмамі выкарыстання іх на занятках у рэжыме анлайн, са стварэннем разнастайных інтэрактыўных схем і ментальных карт.

Педагогі папрактыкаваліся ў распрацоўцы віктарын, тэстаў, інтэрактыўных гульняў і відэафільмаў з дапамогай разнастайных вэб-сэрвісаў і праграм. Настаўнікі прыйшлі да высновы, што шырокі спектр вэб-сэрвісаў і праграм дазваляе рэалізоўваць крэатыўныя ідэі, дае магчымасці павысіць тэмп урока, скараціць страты працоўнага часу да мінімуму, зацікавіць навучэнцаў.

У планах педагогаў – працягваць самаадукацыю па тэме лічбавых тэхналогій, ствараць электронныя адукацыйныя рэсурсы, праводзіць адкрытыя ўрокі, майстар-класы, урокі для дарослых, семінары-практыкумы, ствараць відэазаняткі для папулярызацыі вопыту работы.
Падводзячы вынікі тыдня хачу заўважыць, што лічбавыя тэхналогіі даюць магчымасць дасягнуць свабоды творчасці ўдзельнікам адукацыйнага працэсу, сапраўды дапамагаюць вучням лягчэй засвойваць прадметны матэрыял і менш стамляцца ад заняткаў, а таксама павялічваюць іх матывацыю навучання.
В.Р.Белінскі гаварыў: «Без стремления к новому нет жизни, нет развития, нет прогресса». Словы гэтыя былі сказаныя вельмі даўно. Тады пра інфармацыйныя тэхналогіі ніхто і не думаў. Але, мне здаецца, гэтыя словы аб сучасным настаўніку, які імкнецца наперад, які гатовы асвойваць усё новае і з поспехам прымяняць у практыцы сваёй працы.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Марына Гарадовіч,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.






