Экономика

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры стартаваў у Геранёскаяй СШ

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з’яўляецца ў нашай школе яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, старт якому быў дадзены 13 лютага. Цёплы, душэўны настрой панаваў з самай раніцы.

 Юныя беларусачкі наведалі пачаткоўцаў з гульнёй “Далучыся да роднага слова”.  Малодшыя школьнікі з задавальненнем перакладалі словы на беларускую мову, адгадвалі загадкі. У якасці сюрпрыза атрымалі не толькі салодкія падарункі, але і карысныя закладкі, аздобленыя беларускім арнаментам. 

 Акцыя “Размаўляй па-беларуску” аб’яднала ўсю школу.

 Інтэрактыўныя перапынкі, на якіх гучалі беларускія народныя песні, спрыялі фарміраванню павагі да роднага слова, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму.

На працягу дня дзейнічаў “Адкрыты мікрафон”, падчас якога кожны меў магчымасць выказаць пажаданні роднай мове і прызнацца ёй у любові.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

 Геранёнскай СШ.