Гастрофест Ивьевский помидор — 8 августа, г. Ивье
Актуальное Культура и творчество

Творчасць, якая натхняе: у Суботніках прадставілі выставу работ Святланы Івановай

Філіял аг. Суботнікі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу далучыўся да раённага культурнага фотачэленджа «Жанчына — творца культуры Іўеўшчыны», які праходзіць у межах Года беларускай жанчыны.

У рамках праекта была арганізавана выстава «Свет маіх захапленняў», удзельніцай якой стала бібліятэкар бібліятэкі-філіяла аг. Суботнікі Святлана Мікалаеўна Іванова. На выставе яна прадставіла творчыя работы, выкананыя ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў.

Святлана Іванова паспяхова спалучае прафесійную дзейнасць з актыўным удзелам у культурным жыцці аграгарадка. Яна заўсёды падтрымлівае мерапрыемствы, якія ладзіць філіял, і ахвотна дапамагае работнікам культуры.

Стараннасць, цярпенне і багатая фантазія дазваляюць ёй ствараць арыгінальныя вырабы. Адным з яе захапленняў стала і сучасная алмазная мазаіка, якая дорыць натхненне і дапамагае цікава праводзіць вольны час.

Работы майстрыцы прыцягваюць увагу не толькі жыхароў Суботнікаў, але і гасцей аграгарадка. А сама Святлана Мікалаеўна добра вядомая як чалавек, які лёгка знаходзіць агульную мову з наведвальнікамі бібліятэкі, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і шчыра дзеліцца сваёй творчасцю з іншымі.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews

Па інфармацыі t.me/rdk_iv