Аматарскае аб’яднанне паэзіі «Ліра» пры Геранёнскім аддзеле культурна-масавай і асвет-ніцкай рабоце існуе з 1995 года. Кіраўнік — Алена Маргяліс.
Актыўным удзельнікам аб’яднання з’яўляецца Алена Яўгенаўна Карпыза. Яе вершы можна прачытаць у зборніку прозы і паэзіі «Іўеўшчына літаратурная», часопісе «Пралеска», «Гродзенскай праўдзе», кнізе «Геранёны» і ў іншых выданнях. Яе бацька, Яўген Мікітавіч Пятроў, таленавіты музыкант, напісаў на вершы дачкі песні «Дзімачка», «Кладачка», «Дзяцінства», «Напішыце маці», «Мамін вальс». А потым і гродзенскія кампазітары Марк Аляксандравіч Копп, Валерый Міхайлавіч Кручкоў сталі супрацоўнічаць з Аленай Яўгенаўнай.

А нядаўна, у дзень нараджэння мясцовай паэткі, адбыўся незвычайны «суд», які па-добраму здзівіў гледачоў. Удзельнікі «судовага разбору», цікавага і вясёлага, рашалі: тварыць Алёне ці не тварыць. Суддзя, адвакат і пракурор мелі розныя погляды на гэта. Прыйшлося гледачам, гасцям даказваць, што «падсудная» можа тварыць: пісаць вершы, рабіць цудоўныя вырабы з саломкі, ствараць сцэнарыі розных свят і г.д.

Яе вершы чыталі ўдзельнікі «Ліры», спявалі яе песні. А падтрымаць Алену Карпыза нават прыехаў народны ансамбль народнай песні «Спадчына» з аграгарадка Лаздуны. Былі выкананы тры песні гераіні вечара. Прэзентацыя выставы вучняў, якія займаліся ў Алены Яўгенаўны, здзівіла многіх гасцей і з раёна, і са сталіцы.
Алене Яўгенаўне споўнілася 50. А яе маме Фаіне Васільеўне Пятровай — 80! Кветкі і падарункі, апладысменты залы, слайд-фільм «Зазірнём у сямейны альбом», песні, гісторыя сям’і і яе знамянальныя падзеі — гэта ўсё прысвячалася цікавым жанчынам.
20 год назад Алена напісала песню маме, якая гучала і сёння.
Милая, родная,
Мама дорогая!
Сохрани пластинку —
Вальс любимый твой,
Пусть не раз звучит он,
Пусть не раз зовет он,
В вальсе закружатся
Внучка и внук твой.
Вальс, вальс, вальс,
Он приглашает нас.
Вальс, вальс, вальс,
В молодость на час.
Вальс, вальс, вальс,
Он нас закружит
Музыкой своей,
Танцы все затмит.
Цёпла і сардэчна павіншавала Алену Карпыза і яе маму Фаіну Васільеўну Пятрову загадчык аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Лілія Францаўна Кішкель.
Паважаная Алена Яўгенаўна! Няхай кожны дзень прыносіць вам багатыя незабыўныя ўражанні, радасныя падзеі і новыя вершы!
А. СМАЛЯНІЧЭНКА.






