Гніламёдаў У.
У войску

У рамане Уладзіміра Гніламё-дава “У войску” дзеянне адбываецца ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У творы паказаны не толькі стасункі паміж салдатамі тэрміновай службы, іх узаемаадносіны з афіцэрскім складам, але і адлюстравана тагачасная грамадская атмасфера, пераважна на прыкладзе Брэсцкага рэгіёна.
Капыловіч І.
Адзінота

У новую кнігу Івана Капыловіча ўвайшлі аповесці “Адзінота”, “Рубеж” і некалькі апавяданняў. Героі твораў – людзі сталага ўзросту і нашы сучаснікі.
Яны – працавітыя, цэняць і любяць блізкіх і сяброў, з павагай ставяцца да таго, што засталося ім у спадчыну ад бацькоў, здольныя на рашучыя дзеянні.
Кляўко В.
Вырай

Гэта гісторыя пра вяртанне дадому, да сваіх родных, да сябе. Галоўная гераіня Марыя Журавель пакідае Беларусь у пошуках лепшага месца для жыцця – свайго зямнога раю. Яна выракаецца ўсяго, што яе звязвала з родным краем. Але аднойчы яна вымушаная вярнуцца, каб правесці ў апошні шлях маці. Дома Марыя пераасэнсоўвае сваё мінулае, ад якога так імкнулася адмовіцца і ўцячы ў іншую краіну, і робіць лёсавызначальны выбар.
Міус Ж.
Душа жывога

У кнігу ўвайшлі як ужо вядомыя чытачам творы, так і новыя аповесці і апавяданні аўтара. Галоўная тэма зборніка — узаемаадносіны людзей і жывёл. Аўтар даследуе багатую палітру пачуццяў, якія адчуваюць браты нашы меншыя, і паказвае, як яны без слоў перадаюць свае эмоцыі праз шчырасць сэрца і чысціню душы. Праз свае творы Жанна Міус заклікае чытачоў звярнуць увагу на прыгажосць і мудрасць жывёл, іх імкненне да мірнага жыцця і шчырай любові.
Саламаха У.
Перакулены свет

У кнігу ўключаны дзве аповесці, створаныя ў пачатку так званай перабудовы, калі ламаліся лёсы людзей і не кожны мог у нязвыклых сітуацыях захаваць у сабе чалавечнасць, дабрыню і спагаду да іншых, застацца чалавекам. Сацыяльна-псіхалагічныя творы аўтара перасцерагаюць сённяшняга чытача ад бяздумнасці ў антыграмадскіх дзеяннях, калі ў жыцці людзей, народа, краіны адбываюцца здзяйсненні, накіраваныя на дабро і справядлівасць.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Аддзел абслугоўвання іінфармацыіІўеўскай раённай бібліятэкі.






