Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавяданне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ.
Прапануем вашай увазе падборку твораў серыі “Бібліятэка беларускай аповесці”.

А. Адамовіч: «Хатынская аповесць»
“Хатынскую аповесць” Алеся Адамовіча і “Апошніх і першых” Барыса Сачанкі аб’ядноўвае тэма, звязаная з трагічнымі і жудаснымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны: знішчэннем карнікамі мірных жыхароў беларускіх вёсак. Шчымлівая праўдзівасць твораў абапіраецца найперш на ўласныя ўспаміны аўтараў, для якіх вайна — гэта тое, што на ўсë жыццë пякучым болем засталося ў іх памяці.

Г. Аўласенка: «Адплата»
У чарговую кнігу серыі “Бібліятэка беларускай аповесці” ўвайшлі творы Генадзя Аўласенкі, Сяргея Белаяра і Уладзіміра Мажылоўскага, напісаныя ў жанры прыгодніцкай літаратуры.

Ëсць тут і дэтэктыў (“Адплата”), ëсць фантастыка (“Апошняя надзея”), ëсць твор на гістарычную тэму (“Меч Агрыка”). Усе яны напісаны займальна і сведчаць пра тое, што найноўшая беларуская літаратура актыўна развіваецца ў самых розных накірунках і на сваім рахунку мае адметныя ўзоры прозы ў прыгодніцкім жанры.
Я. Брыль :»Сірочы хлеб»

Творы, якія ўвайшлі ў зборнік, даўно сталі класікай айчыннай літаратуры. Усе іх аб’ядноўвае тэма дзяцінства. Дзеянне аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб” aдбывaeццa ў былoй Зaxoдняй Бeлapyci, якая ў 1921 гoдзe трапіла пад yлaдy Пoльшчы. Лёс Даніка ў многім адлюстроўвае лёс самога пісьменніка, яго дзяцінства і вучобу ў школе. У значнай ступені аўтабіяграфічная аповесць Івана Навуменкі “Дзяцінства” пераносіць нас у перадваенны час і расказвае пра жыццё местачковага хлапчука Васіля Войціка. Сюжэт аповесці Mixacя Cтpaльцoвa “Aдзiн лaпaць, aдзiн чyнь” таксама шмaт y чым пераклікаецца з лёсам самога аўтара. Яго герой — хлопчык Іванка — з пакалення дзяцей вайны, якая толькі што закончылася, але на сэрцы кожнага з герояў твора пакінула свой чорны след.
В. Быкаў :»Знак бяды»
У чарговую кнігу серыі “Бібліятэка беларускай аповесці” ўвайшлі два творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія даўно сталі класікай нашай літаратуры: “Знак бяды” Васіля Быкава і “Гандлярка і паэт” Івана Шамякіна.

А. Жук: «Паляванне на Апошняга Жураўля»
У аповесцях “Паляванне на Апошняга Жураўля” Алеся Жука, “Раданіца” Анатоля Кудраўца і “Усе мы з хат” Янкі Сіпакова паказана жыццё вëскі 60-70-х гадоў, калі набіраў хуткасць працэс урбанізацыі. З любоўю аўтарамі выяўлены своеасаблівы свет вëскі, які прыцягвае духоўнымі традыцыямі, асаблівым стаўленнем да зямлі-карміцелькі, дзівоснай прыродай, народнай мудрасцю.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Т. Грыкень,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.






