Конкурс вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”, выстава-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы, канцэрты артыстаў Карэліцкага і Іўеўскага раёнаў змаглі назіраць гледачы фестываля вясковай культуры “Бакштаўскі кларыт”, якое штогод ладзіцца для жыхароў і гасцей населенага пункта.



Народныя святы і абрады ў Беларусі ніколі не абыходзіліся без песні і танца. Яны з’яўляліся неабходнай часткай народнага вяселля, святкавання Купалля, Калядак, Зажынак і Дажынак, Радзін. У зімовыя месяцы ў вясковым побыце былі шырока распаўсюджаныя так званыя кудельніцы і музыкі — вячоркі, на якіх збіраліся дзяўчыны і хлопцы і, вядома ж, не абыходзіліся такія сумесныя зборы без танцаў.






Менавіта конкурс вясковых танцаў стаў “фішкай” фестывалю. Ён ладзіўся ў два этапы: у першым пары дэманстравалі асабістае танцавальнае майстэрства, выконваючы танцы: “Падыспань”, “На рэчаньку”, “Полька”, “Лабачоўскі вальс”, “Лысы, у другім – ацэньваўся ўдзел ў арганізацыі і правядзенні майстар-класа па вясковых танцах.




Усяго у конкурсе прыняла ўдзел 9 танцавальных пар — 6 дарослых і тры дзіцячых.. А судзіць іх было даручана страшыні мясцовага сельвыканкама Аляксандру Буляку, намесніку дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ангеліне Цыбулька-Вайцяховіч, загадчыку аддзела метадычнай работы Вользе Паляк, метадысту аддзела метадычнай работы Ірыне Капуста.

У выніку пераможцам стала пара сярод дарослых у складзе Дар’і Пічушкінай і Анатоля Пякшы. Другое месца прысуджана танцавальнаму дуэту ў складзе Святланы Варанюк і Генадзя Рынгеля., трэцяе — Анастасіі Пісарэнка і Тамары Рыбачонак.


Сярод дзяцей лупшай стала пара Дарыя і Дзіяны Дзядуль, другое месца прысуджана Яўгеніі Кузьміч і Паліне Каспяровіч, трэцяе — Кацярыне Наўменка і Ксеніі Шэмет.








Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына Бутурля.
Станіслаў Зянкевіч (фота).






