З савецкага часу ў нашай краiне захавалася цудоўная традыцыя. Гэта – вечары сустрэч выпускнiкоў. У першую суботу лютага спяшаюцца многiя ў свае родныя школы, каб акунуцца ў незабыўную школьную атмасферу, сустрэцца са сваiмi настаўнiкамi i аднакласнiкамi. На жаль, у жыццi здараецца так, што толькi ў думках можна вярнуцца ў сваю родную школу.
У маiх успамiнах жыве мая першая школа, якая знаходзiцца ў вёсцы Вялiкiя Князiкоўцы. У далёкiм 1967 годзе я пайшла ў першы клас. Школа была адзiным двухпавярховым будынкам у вёсцы. З якой асалодай падымалася я па драўлянай лесвiцы на другi паверх! Паколькi малодшыя класы займалiся на першым паверсе, то я з нецярпеннем чакала перапынку, каб яшчэ раз перажыць гэта пачуццё. А на ўзгорку каля школы знаходзiўся невялiкi драўляны будынак клуба, дзе быў асабiсты пакой бiблiятэкi. У дзяцiнстве я шмат чытала. Iнтарэс да чытання ў дзяцей супрацоўнiца бiблiятэкi стымулявала вельмi цiкавым спосабам: на фармуляры чытача за пэўную колькасць прачытаных кнiг яна малявала чырвоную зорку. I кожны iмкнуўся мець як мага больш такiх зорачак.

Падобная сiстэма заахвочвання дзяцей была пэўны час у пачатковай школе: на вокладцы сшытка зˊ’яўлялася чырвоная зорка за пэўную колькасць пяцёрак, каб яны не перабiвалiся iншымi адзнакамi. Гэтыя зоркi былi для мяне нiбы медалi за мае заслугi. Яскрава запомнiўся мне дзень 22 красавiка 1970 года. Краiна адзначала 100-годдзе з дня нараджэння У. I. Ленiна, а нас, вучняў трэцяга класа, прымалi ў пiянеры (на фота).
Дзякуючы намаганням настаýнiкаў атрымалася незабыўнае свята: урачыстая лiнейка, на якой прысутнiчалi ўсе вучнi школы, канцэрт. Быў запрошаны нават фатограф. Са здымкаў таго часу на мяне глядзiць маленькая дзяўчынка з дарослай адказнасцю ў вачах. Дырэктарам школы працаваў Канстанцiн Давыдавiч Побаль, матэматыку выкладаў Арсенiй Уладзiмiравiч Ванагель, мая мама, якой ужо 91 год, была настаýнiцай беларускай мовы i лiтаратуры i нямецкай мовы. У пачатковай школе працавалi Гера Паўлаўна Клышко, Вера Пiлiпаўна Новiк, Вольга Фёдараўна Рулёва. Многiм вучням яны адкрылi дарогу ў свет ведаў.

Прайшлi гады. Змянiлася не адно пакаленне настаýўнiкаў i вучняў. Замест драўлянага быў пабудаваны цагляны будынак школы. Князiкоўская школа працягвала лепшыя традыцыi, закладвала фундамент ведаў, фармiравала асобу чалавека.
Усе мы родам з дзяцiнства. У кожнага ёсць свая школа, якая дала пуцёўку ў жыццё. Не забывайце родную школу, шануйце сваiх настаўнiкаў!
Табе, мая школа, мае ўспамiны,
Чакаю сустрэчы з табой:
Вярнуць на хвiлiнку дзяцiнства мясцiны
I час развiтання вясной.
Табе, мая школа, падзяка ад сэрца
I нiзкi паклон да зямлi.
У думках сваiх я магу тут сагрэцца,
Маёй тут душы каранi.
Стаю на парозе i слёзы хаваю,
I думкi плывуць без канца.
Цвiцеш, як калiсьцi, гады ж я збiраю,
Як яблыкi, з дрэва жыцця.
Свой пах мае кожны, такi мне прыметны,
Салодкi, цi крыху з журбой,
Але сярод iх ёсць адзiны адметны –
Дзяцiнства i школы маёй.
***
Сегодня школа приглашает в гости
Свою большую дружную семью.
Тот мир взросления и первой грусти
Я через годы в памяти храню.
Ты, провожая нас, наказ давала:
Жить в мире с совестью, себя не предавать,
И каждый год на встречи приглашала
Вернуться в детство и ответ держать.
И вот опять стою я на пороге,
Волнуюсь, как и много лет назад.
Ты хочешь знать, как шла я по дороге,
Нашла ли в жизни свой заветный клад?
Мой клад – моя семья, моя работа
И жизнь под ясным небом на земле.
А главная у всех одна забота –
Беречь любовь и мир в родной стране.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына ПУПА, г. Віцебск.






