75 лет образования Гродненской области

Свята рамёстваў «Повязь часоў»

Дарагія сябры, запрашаем вас 28 красавіка 2019 года ў 12.00 у сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды на свята рамёстваў «Повязь часоў».
На свяце вы зможаце дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душой народа, яго багатымі назапашаным стагоддзямі, практычным вопытам.
У праграме: дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах;
— майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні;
— канцэртныя выступленні народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» (аг. Лаздуны1); народнага ансамбля беларускай музыкі «Чабарок», фальклорнага ансамбля «Вечарніца» (Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу); ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» (аг. Геранёны);
— сюжэтна-гульнёвыя праграмы культарганізатараў з аграгарадкоў Морына, Лаздуны1, Геранёны, в. Бакшты і г.Іўе.
На працягу свята працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя «Саламяная казка», гандлёвая кропка і майстар-клас па танцах побыту «Танцуем па-даўнейшаму».