Экономика

Свята слова працягваецца: у Лідзе прэзентавалі новыя кнігі пра родны край

Другі дзень святкавання стаў асабліва цёплым і душэўным.

photo_2025-09-07_12-41-18.jpg

Другі дзень святкавання стаў асабліва цёплым і душэўным: у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі адбыліся прэзентацыі кніг, прысвечаных Лідчыне, яе гісторыі і традыцыям, сообщает grodnonews.by.

Чытачы і госці маглі дакрануцца да жывога слова ў выданнях «Лідскі край: з любоўю і назаўжды» – кніга пра глыбокія карані і непарушную сувязь з роднай зямлёй, «Край наш вольны, край любімы» – даніна любові і павагі да беларускай спадчыны, «З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі» – яркае і пазнавальнае выданне для дзяцей, якое вучыць любіць сваю малую радзіму.
Ліда працягвае гучаць у рытме кнігі і слова, збіраючы разам усіх, хто шануе і натхняецца беларускай культурай. 

photo_2025-09-07_12-41-20.jpg
photo_2025-09-07_12-41-24.jpg
photo_2025-09-07_12-41-07.jpg

– Яшчэ раз хачу шчыра падзякаваць Прэзідэнту нашай краіны за тую падтрымку і рашэнні, дзякуючы якім наш горад змог стаць цэнтрам значных падзей, – сказау́ старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. – Асобная ўдзячнасць таксама губернатару нашай вобласці Юрыю Караеву за падтрымку і ўвагу да тых праектаў, якія сёння дапамагаюць развіваць наш рэгіён і ўзбагачаць яго культурную спадчыну.

photo_2025-09-07_12-41-32.jpg
photo_2025-09-07_12-41-45.jpg
photo_2025-09-07_12-41-41.jpg
photo_2025-09-07_12-41-33.jpg

Сёння мы бачым вынікі гэтай працы – кнігі, праекты, ініцыятывы, якія сталі здабыткам не толькі нашай вобласці, але і ўсёй краіны. Яны сведчаць пра тое, што Беларусь жыве, развіваецца і ўпэўнена глядзіць у будучыню. Наша агульная справа – захаваць і памножыць усё тое, што ўжо зроблена, перадаць гэтую сілу маладым пакаленням. Няхай слова, культура і вера ў свае сілы вядуць нас далей!

photo_2025-09-07_12-41-30.jpg
photo_2025-09-07_12-41-37.jpg
photo_2025-09-07_12-41-35.jpg
photo_2025-09-07_12-41-49.jpg
photo_2025-09-07_12-41-50.jpg
photo_2025-09-07_12-41-22.jpg
photo_2025-09-07_12-41-21.jpg

 grodnonews.by.