Экономика

Сустрэча неба і зямлі. У Іўеўскім музеі нацыянальных культур працуе выстава “Святло ікон” мастачкі Ядвігі Сенько

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур працуе выстава “Святло ікон” мастачкі Ядвігі Сенько.

“Прыгажосць і колеры абразоў вядуць мяне да малітвы. Гэта свята для маіх вачэй, так жа, як сузіранне прыроды, абуджае маё сэрца для праслаўлення Бога”, — этыя словы святога Яна Дамаскіна ўзгадваюцца адразу ж,  калі адчыніш дзверы ў выставачную залу Іўеўскага музея нацыянальных культур. Тут з 28 лютага працуе выстава “Святло ікон”. На ёй экспануецца звыш 30 абразоў, створаных мастачкай з Маладзечна Ядвігай Сенько, аўтарам копій  найбольш шанаваных на беларускай зямлі цудадзейных абразоў Маці Божай, якія на працягу некалькіх год пілігрымавалі па Беларусі і за яе межамі. А з 19 сакавіка па 2 красавіка 2022 года знаходзіліся і ў нашым Іўі. 

У творчай скарбонцы Ядвігі больш за дзве тысячы ікон і палотнаў на біблейскія сюжэты. Першы абраз “Сэрца Марыі”  напісаны Ядвігай у 18 гадоў і цяпер знаходзіцца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Краснае,што ў Маладзечанскім раёне. Гэтая святыня вельмі значная для мастачкі. Бо менавіта ў гэтым касцёле шмат гадоў  іграў на аргане бацька Ядвігі Іван Аляксандравіч Кадушкевіч, які самастойна асвоіў гэты музычныінструмент.Ён быў выдатным майстрам па дрэве. І ўсё жыццё дапамагаў святарам як каталіцкіх, так і праваслаўных храмаў у іх аздабленні. Можа менавіта па гэтаму  яго дачка, каталічка па веравызнанні, стварае іконы як для каталіцкіх, так і для праваслаўных храмаў.З 1987 года яе творчасць непарыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Яе работы знаходзяцца ў каталіцкіх і праваслаўных храмах Беларусі, у прыватных калекцыях у краінах далёкага і блізкага замежжа. 

З 2003 года Ядвіга Сенько займаецца выставачнай дзейнасцю. Прайшло ўжо больш за 300 персанальных выстаў у гарадах Беларусі.

Мне ж з Ядвігай давялося асабіста сустракацца толькі два разы: у 2016 годзе падчас адкрыцця выставы ў музеі і падчас пілігрымацыі копій абразоў ў Іўі.І кожны раз я лавіла сябе на думцы:  вось ён чалавек з “залатым сэрцам”, поўным любові да іншых, той  любові, якая можа змяніць жыццё.Узвядзенне храма ў душы чалавека– такую мэту ставіць перад сабой мастачка. І пры будаўніцтве гэтага храма выкарыстоўваецца самы розны будаўнічы матэрыял. Важная роля ў яго прыгажосці і трываласці належыць і святым вобразам, створаным Ядвігай, што выпраменьваюць святло і радасць, дараць надзею на тое, што дабрыня, міласэрнасць, прыгажосць і любоў зробяць свет лепшым. 

Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка. Чакаем вас у нашым музеі. Дарэчы, тут можна не толькі пазаёміцца  з творамі мастачкі, але і выбраць іконудля сябе.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Марына ПАЗНЯК,  галоўны захавальнік фондаў  Іўеўскага музея  нацыянальных культур. Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.