Главное

Сапраўдны Дзень снегу

20 студзеня ў Іўеўскім яслях-садзе — пачатковай школе прайшоў Дзень снегу. Зімовае свята для вучняў і іх бацькоў, настаўнікаў і выхавальнікаў стала цудоўным адпачынкам у шосты школьны дзень. Кожны ўдзельнік мог актыўна і на карысць здароўю правесці свой вольны час.

Суботні дзень для пачаткоўцаў стаў сапраўды незвычайным і запамінальным. На пачатку дзеці вырашылі ўпрыгожыць тэрыторыю вакол установы і з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе «Снежныя фігуры». І вось побач з цэнтральным уваходам на тэрыторыю ўстановы з’явіўся новы стэнд бяспекі са снегу «Зіма выдатная, калі бяспечная!».
Паспрабаваць свае сілы вучні змаглі ў зімовай спартландыі «Ледніковы перыяд». Каманды спаборнічалі паміж сабой, выконваючы розныя заданні на хуткасць і спрытнасць. Вельмі чаканым момантам суботняга дня сталі лыжныя спаборніцтвы сярод вучняў 3 — 4 класаў і гульня «Футбол на снезе». У перапынках паміж конкурсамі ўдзельнікі свята саграваліся гарачым чаем з салодкімі пачастункамі.

{gallery}b25{/gallery}

Усе вучні і выхаванцы ўстановы адукацыі з нецярпеннем чакаюць кожнай суботы. Яны ведаюць, што толькі ў шосты школьны дзень прыедзе са свайго «гаража» прыгожы, на сенняшні дзень вельмі рэдкі, транспарт — поні па мянушцы Лексус. А ў гэты дзень ен прыехаў запрэжаны ў сані. Дзяцей было не ўтрымаць, кожны хацеў адчуць асалоду пяшчотнага ветрыку і легкага марозу, таму гоман дзіцячых галасоў быў чутны па ўсім бліжэйшым наваколлі. Вось яно, сапраўднае дзіцячае шчасце!
Традыцыйна быў падведзены вынік мерапрыемства. Усім удзельнікам зімовых забаў былі ўручаны граматы, пераможцам — дыпломы.

Н. Мішкура, настаўніца пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы.