Актуальное Культура и творчество

Саламяныя званочкі і скарбы спадчыны: у Іўі знаёмяць дзяцей з народнымі рамёствамі

Народныя рамёствы — гэта не толькі частка нашай гісторыі, але і жывая традыцыя, якую можна перадаваць з пакалення ў пакаленне. У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу дзяцей знаёмяць з народнай творчасцю не толькі праз аповеды, але і праз практычныя заняткі.

У межах праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» народны майстар Рэспублікі Беларусь Вера Чурэйна правяла для вучняў 8-га класа Лелюкінскай сярэдняй школы майстар-клас па саломапляценні «Званочак». Школьнікі даведаліся пра асаблівасці гэтага рамяства і самі паспрабавалі стварыць саламяны выраб.

Гасцямі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры сталі і выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада № 1 г. Іўе. Падчас тэматычнай этнапраграмы «Скарбы Іўеўскага краю» дзеці пазнаёміліся з народнай спадчынай, а затым далучыліся да майстар-класа па саломапляценні, які правяла Ірына Смірнова.

Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям адкрываць прыгажосць беларускіх традыцый, адчуваць сувязь з мінулым і разумець, што народнае мастацтва жыве, пакуль ім цікавяцца і яго працягваюць.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews

Служба інфармацыі «IK».