0
Местное управление и самоуправление

Рэгіён. Першыя крокі па роднай зямлі

А падрастае тое новае пакаленне, правільней кажучы, пачынае свае першыя крокі па роднай зямлі ў мясцовым дзіцячым садку — установе адукацыі з асаблівай гісторыяй, асаблівым аўтарытэтам у гэтым рэгіёне.

Гэта быў першы калгасны дзіцячы садок у Іўеўскім раёне. Некалькі гадоў назад калектыў адзначыў пяцідзесяціпяцігоддзе ўстановы. Яго першыя выпускнікі водзяць зараз сюды сваіх унукаў.

Рашэнне аб адкрыцці садка прынялі на праўленні саўгаса. Дырэктара саўгаса не трэба было запэўніваць, што гэта патрэбна зрабіць. Бо пытанне востра стаяла і ў яго сям’і, дзе падрастала чацвера маленькіх дачушак. А дэкрэтныя водпускі складалі тады ўсяго некалькі месяцаў.

Выкапалі бульбу саўгаса, асабістую і, акрамя дырэктарскіх дзяцей, знайшлі яшчэ чатырох (людзі баяліся адпускаць дзяцей у садок). Аднак сад адкрыўся. Прайшоў кароткі час. І ў яго групах з’явілася 40 дзетак. Яслі дзейнічалі асобна, і туды прыні-малі немаўлятак з 6 месяцаў.

Усяго ж, па словах Яўгеніі Яўгеньеўны Абранжэвіч, мудрай загадчыцы дзіцячай установы на працягу доўгіх гадоў, праз садаўскія «універсітэты» прайшло каля трох з паловай тысяч дзетак.

Сёння Трабскі дзіцячы садок — тры групы , у якіх выхоўваюцца 46 дзетак і 6 прыходзяць на адаптацыю. Гэта ўстанова адукацыі з нацыянальна-этнаграфічным накірункам, якая працуе на запыты і патрэбы бацькоў, якія ўяўляюць сабой вялікі спектр дадатковых адукацыйных паслуг. Адкрыты такія паслугі, як правядзенне індывідуальных заняткаў (гувернёрскія адукацыйныя паслугі па правядзенні  развіваючых заняткаў з настаўнікам-дэфектолагам), арганізацыя і правядзенне святаў як ва ўмовах дашкольнай установы, так і дома (дні нараджэння, свята Новага года) з прысутнічаннем бацькоў, родных і сяброў. За чыста сімвалічную плату атрымліваецца шчасце для маленькага чалавечка.

Кожны ранак школьны аўтобус збірае і 21 садаўскае дзіця па навакольных вёсках, каб прывесці іх да выхавальнікаў з 1 -й і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыямі, да кухонных рабочых, якія рыхтуюць ім цудоўнае смачнае сняданне, абед і надвячорак…

Яўгенія Яўгеньеўна назвала людзей і прадпрыемствы, установы, без якіх садок не дзейнічаў бы так паспяхова. І сярод іх ужо знаёмыя вам, паважаныя чытачы, па гэтай публікацыі — “Рэлуі Бел”, сельвыканкам, ляс-ніцтва — добрыя, шчодрыя землякі, якія звязаны адным рэгіёнам  пражывання, адным імкненнем зрабіць усё дзеля росквіту роднай зямлі.

В. Гулідава.

Варта пачытаць: Рэгіён. Дапамагчы жыць лесу

Рэгіён. Вялікія справы малога бізнесу

РЭГІЁН. Добрыя, шчодрыя, звязаныя адной зямлёй. Мінулае і сучаснасць, як адно ўспрыманне