За тыдзень да светлага Хрыстова Уваскрашэння хрысціяне святкуюць Вербную Нядзелю, ці Уваход Божы ў Іерусалім.
Па традыцыі ў гэты дзень людзі асвячаюць у храмах вербы і захоўваюць іх цэлы год да новай Верб-ніцы.
Раённы цэнтр рамёстваў, філіял Іўеўскага РЦР у Геранёнах могуць дапамагчы вам падрыхтавацца да свята, набыць вербы, упрыгожаныя ў традыцыйным беларускім стылі.
На нашых вербах — саламяныя крыжыкі, зоркі, сонца, месяц, кветкі — сімвалы веры, неба, жыцця, адраджэння прыроды.
Чакаем вас на выставе-кірмашы «Вярба-вербачка» ў раённым цэнтры рамёстваў.
Цэнтр размяшчаецца ў памяшканні раённага цэнтра культуры і вольнага часу (былы РДК).
Працуем з 9.00 да 17.00 (выхадныя дні — панядзелак і аўторак). Наш філіял у Геранёнах і Лелюкінскі цэнтр народнай творчасці працуюць з 10.00 да 19.00 (выхадныя дні — тыя ж).
Даведкі па тэлефонах: 2-32-83, 80291366028 — Іўе, 39226 — Геранёны.
І. Смірнова,
дырэктар раённага цэнтра раместваў.






