У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце прайшла калегія ўпраўлення культуры «Аб выніках работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе і задачах на 2024 год».
Падчас мерапрыемства майстар по саломапляценні аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Вера Чурэйна прадставіла свае вырабы і правяла майстар-клас. Спецыялісту, які валодае гэтым унікальным рамяством, было прысвоена званне «народны майстар Рэспублікі Беларусь» з уручэннем пасведчання.


На калегіі за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне традыцыйных рамёстваў Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта была ўзнагароджана Ірына Смірнова, загадчык аддзела рамёства і традыцыйнай культуры.



Па інфармацыі Тэлеграм-канала «Ивьевский центр культуры и досуга».






