З 15 па 21 ліпеня пры парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла былі арганізаваны “Канікулы з Богам”. У такой акцыі прынялі ўдзел каля сотні дзяцей і падлеткаў Іўя. Гэта быў час, насычаны малітвай, гульнямі і забавамі, паведамілі ў касцёле.

Усяго ў летніку было каля сотні чалавек, якія былі падзелены на чатыры каманды і названы па колеру: чырвоныя, зялёныя, белыя і жоўтыя.
Кожны дзень на працягу «Канiкул з Богам» памiж камандамi адбывалiся гульні і забавы.
У апошні ж дзень маленькія парафіяне падвялі вынікі спаборніцтваў і абмяняліся кантактамі для сувязі. Таксама дзеці падзякавалі арганізатарам канікул, а менавіта моладзі, якая увесь час летніка займалася імі.

Кожны раз такія сустрэчы вельмі шмат даюць маленькім парафіянам. Тут яны знаходзяць новых сяброў, праводзяць час з тымі, каго даўно ведаюць, пазнаюць шмат цікавага на ўроках рэлігіі, спрабуюць сябе ў незвычайных занятках.







Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Па інфармацыі інстаграм «Дэканат Іўе».






