Мінулы тыдзень ў Бобравіцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе быў прысвечаны гісторыі і грамадазнаўству. Праграма была вельмі насычаная. На працягу ўсяго тыдня вучні разгадвалі гістарычныя крыжаванкі, рэбусы, загадкі, здзяйснялі падарожжы ў мінулае нашай краіны.

У першы дзень прадметнага тыдня для вучняў 7 класа была праведзена культуралагічная віктарына «Беларуская скарбонка». Заданні віктарыны ўключалі пытанні аб знакамітых дзеячах беларускай літаратуры, музыкі, навукі. У навучэнцаў назіралася цікавасць да нацыянальнай культуры, жаданне больш даведацца аб гістарычным мінулым і сучаснасці сваёй Радзімы.
Семінар-трэнінг «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» уключаў пытанні па гісторыі Канстытуцыі РБ, прававой пісьменнасці і грамадзянскай культуры, якія асабліва актуальныя для вучняў гэтай узроставай групы. Старшакласнікам прапаноўваліся розныя прававыя сітуацыі, на якія яны знаходзілі правільнае рашэнне.
Інтэлектуальная гульня «Мы за Беларусь» для навучэнцаў 8 класа спрыяла фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму, усведамленню сваёй далучанасці да беларускай гісторыі і культуры.
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Па старонках гісторыі старажытнага свету» была праведзена з навучэнцамі 5 класа. На працягу гульні навучэнцы ўдасканальвалі свае пазнавальныя здольнасці, уменні аналізаваць гістарычныя факты і прымяняць іх у новых умовах, самастойна шукаць адказы на «гістарычныя загадкі». Інтэлектуальна-пазнавальная гульня садзейнічала згуртаванню калектыву і развіццю дапытлівасці, павышэнню цікавасці да гісторыі старажытнага свету.
У ходзе завочнага падарожжа «Вакол свету за 45 хвілін» назіралася цікавасць вучняў 6 класа да падзей сусветнай гісторыі перыяду сярэднявечча, жаданне больш даведацца пра гістарычныя падзеі мінулага і вядомых асобаў.
Конкурс малюнкаў «Па старонках мінулага» спрыяў развіццю творчых здольнасцей пяцікласнікаў, фантазіі, лагічнага мыслення, замацавання гістарычных тэрмінаў і паняццяў.
Г. КУРЛЯНКОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.






