Экономика

Іўеўшчына сустрэла XXXII навукова-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”

Сёння, 5 верасня, Іўеўшчына сустрэла XXXII навукова-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”, якая штогод праходзіць напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку. 

Традыцыйна пачанался  яна ў Свята-Духавым кафедральным саборы 3 верасня. Пасля ўдзельнікі адправіліся  на Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна – на месца яўлення Загор’е-Сталавіцкай іконы Божай Маці. Па Гродзенскай вобласці экспедыцыя прайшла   праз Зэльвенскі і Дзятлаўскі  раёны.  Пасля Іўеўскага экспедыцыю чакаюць на Ашмяншчыне  і затым яна прыбудзе ў Ліду, дзе праходзіць свята беларускага пісьменства і друку. Увогуле увесь маршрут зойме 777 кіламетраў.

Іўяўчане  сутракалі членаў экспедыцыі з хлебам-соллю яшчэ пры ўездзе ў г. Іўе. Старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец шчыра вітаў навукоўцаў, святараў, паэтаў і музыкантаў – людзей, якія нясуць ў сабе святло асветы, веры і духоўнасці, тых важкіх складаючых, без якіх немагчыма ўявіць чалавечае жыццё.  Кіраўнік раёна адзначыў, што на іўеўскай зямлі ў міры і згодзе на працягу больш за 6 стагоддзяў  пражываюць прадстаўнікі чатырох канфесій – мусульмане, праваслаўныя, католікі, да Вялікай Айчыннай вайны  іўдзеі скаладалі 63 % мясцовага насельніцтва. Іўяўчане ведаюць, якое значэнне мае вера для кожнага чалавека.

–Ваш унёсак у развіццё духоўнасці вельмі значны, – сказаў кіраўнік раёна. –  За гэтыя некалькі дзён вы звязалі нябачнымі ніцямі паміж сабой раёны.  Вельмі сімвалічна, што маршрут экспедыцыі завяршыцца на Лідчыне, дзе будзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства і друку. 

–Спадзяёмся, што Благаславенне ад нашых святынь – іконы Божай Маці і Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга – дасць больш энергіі на працу на карысць нашай агульнай краіны, –  сказаў протаіерэй Аляксандр Пачопка.

Затым у цэнтры горада прайшоў урачысты мітынг. Вітала яго ўдзельнікаў старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Філон.

– Мы знаходзімся напярэдадні свята беларускага пісьменства і друку. Гэта свята хвалюючае, узнёслае, таму што гэта свята роднай мовы, асветы і духоўнасці, без чаго немагчыма ўявіць жыццё чалавека. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент  беларускай пісьменнасці і адукацыі. Сутнасць міжнароднай экспедыцыі “Дарога да святыняў” застаецца нязменнай – гэта дарыць людзям Благадатны агонь надзеі, святло асветы, любові і веры. Іўеўшчыне пашчасціла – мы ўжо другі год прымаем такую экспедцыю (прым. рэдакцыі – першы раз у 2002 годзе). 

Валянціна Філон выказала ўпэўненасць, што свет духоўнасці, які заўсёды з намі, будзе доўга гарэць у сэрцы кожнага чалавека, які меў магчымасць дакрануцца да яго святыні.

Старшыня раённа Савета дэпутатаў перадала часцінку іўеўскай зямлі галоўнаму захавальніку цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрова Святой Багародзіцы на маршруце,  кіраўніку экспедыцыі, супрацоўніку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Лапата-Загорскаму. 

-Тое, што мы прыехалі і дождж закончыўся, я і не сумняваўся, бо мы пад аховай тых святыняў, якія мы з сабой нясём. Гэта Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрова святой Багародзіцы і Благадатны Агонь, – сказаў кіраўнік экспедыцыі і запрасіў святароў благаславіць прысутных святынямі. 

Затым Аляксандр Лапата-Загорскі перадаў для раённай бібліятэкі некалькі кніг з аўтографамі аўтараў. Аднак члены экспедыцыі прывезлі не толькі матэрыяльны дар, але і свае веды эмоцыі і адчуванні. “ І зараз я ўсцешаны тым, што ў нас будзе ажно  восем сустрэч. Мы разляцімся іскрынкамі па ўсім раёне і паспрабуем пераканаць вас што, што прыехалі недарэмна”, – завяршыў выступленне навуковец.

Благачынны цэркваў Іўеўскай акругі пратаіерэй Вячаслаў Пашкевіч запрасіў прысутных далучыцца да Хрэснага Хода, які рушыў на царквы святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага. Тут адбыўся святочны малебен і пасадка Сада Малітвы на прыхрамавай тэрыторыі і ўсталяванне  адваведнай шыльды.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.

Фота К. Маціфейчыка і С. Зянкевіча.