У сённяшнім жыцці нямала праблем, якія аднолькава хвалююць ycix незалежна ад веравызнання, узросту, адукацыйнага ўзроуню i нацыянальнай прыналежнасці. Усе мы марым бачыць вакол сябе толькі прывабнае i прыгожае. Сутыкаючыся з беспарадкам i неахайнасцю, выказваем сваё незадавальненне i абурэнне.

З гэтай нагоды мы звяртаемся да вас:
добраўпарадкуйце cвaе двары, пад’езды, станьце ix сапраўднымi гаспадарамі;
няхай вабяць наш позірк чыстыя лесвічныя пляцоўкі;
асаблівую ўвагу звярніце на добраўпарад-каванне тэрыторый, прадпрыемстваў, аргані-зацый i ўстаноў;
памятайце, што кожны з нас большую палову жыцця праводзіць у «другім доме» (прадпрыемстве, арганізацыі) — зрабіце яго чыстым, утульным i жаданым;
не павялічвайце колькасць несанкцыяваных звалак, не забруджвайце рэкі i вадаёмы.
Няхай заўжды наша Iўеўшчына будзе прыгожай, сінявокай i непаўторнай! Беражыце яе прыродныя багацці! Не знішчайце зялёныя насаджэнні, а павялічвайце ix колькасць! Навядзём парадак разам! Праявіце грамадзянскую свядомасць i актыўнасць.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Іўеўскі райЦГЭ. Ілюстрацыя AI.






